VEDAJ.BY - Славутасці і выбітнасці Беларусі. VEDAJ.BY - Славутасці і выбітнасці Беларусі

VEDAJ.BY

YouTube

YouTube канал VEDAJ.BY... Дапамагчы праекту...
  • На беларускай мове...
  • На русском языке...
  • W języku polskim...
  • In English...
  • Галоўная
  • Гарады і вёскі Беларусі
    • Гродзенская вобласць
    • Віцебская вобласць
      • Усе гарады і вёскі вобласці
      • Браслаўскі раён
        • Ахрэмаўцы
        • Браслаў
        • Відзы
        • Дрысвяты
        • Друя
        • Іказнь
        • Опса
        • Слабодка
        • Мілюнцы
        • Казяны
      • Бешанковіцкі раён
      • Верхнядзвінскі раён
      • Віцебскі раён
      • Глыбоцкі раён
      • Гарадоцкі раён
      • Докшыцкі раён
      • Дубровенскі раён
      • Лепельскі раён
      • Лёзненскі раён
      • Мёрскі раён
      • Аршанскі раён
      • Полацкі раён
      • Пастаўскі раён
      • Расонскі раён
      • Сенненскі раён
      • Талачынскі раён
      • Ушацкі раён
      • Чашніцкі раён
      • Шаркаўшчынскі раён
      • Шумілінскі раён
    • Брэсцкая вобласць
    • Мінская вобласць
    • Гомельская вобласць
    • Магілёўская вобласць
    • Горад Мінск
    • Усе гарады і вёскі
  • Іншыя цікавыя месцы
  • Прыродная спадчына
  • Славутасці па тыпах аб'ектаў
  • Мапа славутасцяў і выбітнасцяў
  • Відэа пра Беларусь
  • Бібліятэка
  • Пошук па сайце
  • Аб праекце
  • Галоўная
  • Гарады і вёскі Беларусі
  • Віцебская вобласць
  • Браслаўскі раён

Браслаўскі раён

Браслаўскі раён Беларусі

Браслаўскі раён - паўночна-заходні край беларускай зямлі, размешчаны на мяжы з прыбалтыйскімі рэспублікамі - Латвіяй і Літвой. Блакітнае раздолле азёр, светлыя сасновыя бары, ланцугі высокіх пагоркаў, квітнеючыя лугі, маляўнічыя вёскі на берагах азёр, аздобленыя шпілямі старадаўніх храмаў, прывабныя турыстычныя базы і стаянкі нацыянальнага парку, чыстае паветра, напоўненае водарам лекавых траў - усё гэта Браслаўскі раён Беларусі. Гэта край некранутай, першароднай прыроды з найбагацейшым раслінным і жывёльным светам, 10% тэрыторыі якога пакрыта азёрамі. Актыўны турызм на працягу ўсяго года, грандыёзныя культурныя мерапрыемствы - усё гэта адбываецца на фоне пышных пейзажаў. Гэта сапраўдная візуальная і эстэтычная асалода. У Браслаўскім раёне Беларусі ў 1995 годзе створаны Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Плошча парку каля 70 тысяч гектараў. На яго тэрыторыі жывуць розныя віды жывёл, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. На тэрыторыі шматлікіх азёр Браслаўскага раёна Беларусі ёсць шмат выспаў. На тэрыторыі некаторых з гэтых выспаў, прымудраюцца змясціцца нават чарговыя азёры. Дзве выспы на азёрах Іказнь і Дрысвяты мелі ў сярэднявеччы ўмацаванні - замкі. Браслаўскі раён Беларусі багаты і іншымі гісторыка-культурнымі помнікамі, што стварае добрыя ўмовы для развіцця, у тым ліку і міжнароднага турызму. Навукоўцы знайшлі на тэрыторыі Браслаўскага раёна Беларусі неалітычныя стаянкі, гарадзішчы жалезнага веку і перыяду Полацкага княства, курганныя магілы, разваліны замкаў перыяду Вялікага княства Літоўскага. Гэты спіс досыць шырокі, але, у першую чаргу, хацелася б назваць Замкавую Гару ў Браславе, унікальныя астраўныя замчышчы ў вёсках Іказнь і Дрысвяты, курганную групу ў вёсцы Опса. Асаблівую архітэктурную каштоўнасць маюць такія помнікі дойлідства як: царква, касцёл, жылая забудова цэнтра горада і будынак праваслаўнага жаночага манастыра ў Браславе; каталіцкі кляштар у Друі; касцёлы ў Відзах, Опсе, Іказні, Слабодцы; старажытная сядзіба ў Опсе. Ёсць і іншыя помнікі архітэктуры XVII - XIX стагоддзяў - культавыя будынкі, сядзібы, хаты, гаспадарчыя пабудовы, помнікі садова-паркавага мастацтва. Браслаўскі раён Беларусі валодае вялікімі магчымасцямі па размяшчэнні турыстаў, гэта і гасцініцы, і базы адпачынку, і санаторыі, і спартыўна-аздараўленчыя лагеры, мноства дамоў здаецца ў арэнду.

Filters
List of articles in category Браслаўскі раён
Загаловак Дата змены Прагляды
Браслаў 17 Студзень 2019 Праглядаў: 12023
Відзы 31 Жнівень 2018 Праглядаў: 9396
Друя 11 Жнівень 2018 Праглядаў: 8665
Опса 16 Верасень 2019 Праглядаў: 8298
Слабодка 09 Верасень 2019 Праглядаў: 6518
Іказнь 25 Жнівень 2018 Праглядаў: 6345
Ахрэмаўцы 09 Верасень 2019 Праглядаў: 4524
Дрысвяты 11 Жнівень 2015 Праглядаў: 4214
Казяны 23 Красавік 2020 Праглядаў: 2266
Мілюнцы (Пеліканы) 23 Красавік 2020 Праглядаў: 1654

EDUCON.BY - Физика и Математика - Теория и ЗадачиDVERIDUB.BY - Двери, лестницы и мебель из массива дуба

Пры выкарыстанні прадстаўленых на сайце фота, відэа, тэкставых матэрыялаў або іх частак наяўнасць прамой актыўнай спасылкі на крыніцу на дадзеным сайце з'яўляецца абавязковай. Парушэнне правоў праваўладальнікаў пераследуецца па закону. Больш падрабязна...

© 2014 - 2025 VEDAJ.BY - Турыстычны даведнік па Беларусі.

Наверх